Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Предметы гуманитарного цикла

Дата: 4 марта 2016 в 15:05, Обновлено 31 марта 2017 в 09:46

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Скепнянскі дзіцячы сад - базавая школа Жлобінскага раёна”

Метадычная распрацоўка пазакласнага мерапрыемства

Мастацкая гасцёўня

“Незабыўны вобраз Купалы і непаўторнае хараство

яго спадчыны ў творчым мастацтве Беларусі”

                                                             Настаўнік беларускай мовы

                                                             і літаратуры:

                                                             Леўкавец  Марыя Максімаўна

                                       Скепня  2017

2

Мастацкая гасцёўня: ”Незабыўны вобраз Купалы і непаўторнае хараство яго спадчыны ў творчым мастацтве Беларусі”

Мзта: паказаць, якім  паўстае вобраз Янкі Купалы ў розных мастацкіх жанрах;

фарміравацьу у вучняў уменне атрымліваць эстэтычную асалоду, імкненне ўносіць прыгожае ў жыццё;

развіваць у вучняў здольнасць успрымаць мастацтва;

 выхоўваць павагу да паэта , пачуццё гонару за мастацкіх творцаў, якія ўвасобілі талент класіка беларускай літаратуры ў розных відах мастацтва;

Абсталяванне: мультымедыйная ўстаноўка; каляровы партрэт Купалы; запісы музыкі і песень на вершы Купалы; народных песень;

                               

3

          План правядзення мастацкай гасцёўні

1. Пісьменніцка – мастацкая акварэлька.

2. Лірычная акварэлька.

3. Гравюрна-літаграфічная акварэлька.

4.Скульптурная акварэлька.

На сцэне партрэт Купалы, пад ім даты 1882-2017, ніжэй лічба 130, пад лічбай словы Сяргея Законнікава

           “Яго імя не вырваць

                                                 з нашых сэрцаў.

                                                                                                 

                                                                      Ні часу,

                                                                                        ні нягодам,

                                                                                                              ні бядзе.

                                                                                                              

Музычнае афармленне: Словы  Янкі Купалы Музыка Ігара Лучанка “Спадчына”ў выкананні ансамбля “Песняры”. На сцэну выходзіць хлопец (малады паэт, на ім прыгожая народная кашуля, у руцэ трымае кнігу ) гучыць верш Янкі Купалы ”Я не паэта”

Кожны край мае тых, што апяваюць,

Чым ёсць для народа ўпадак і хвала,

А беларусы нікога не маюць,

Няхай жа будзе  хоць Янка Купала.

4

    На  слайдзе дэманструецца “Пісьменніца-мастацкая  акварэлька”. У нашым народзе бытавалі паданні пра тое, што ля калыскі кожнага немаўляці  збіраюцца чараўніцы і прарочаць яму лёс. Відаць, мудрыя чараўніцы стаялі і ля калыскі Янкі Купалы і судзілі лёс самы слаўны, самы цяжкі і самы вялікі. Паэту наканавана было гадамі блукаць упоцемках і выйсці на святло, аслепнуць ад яго, але вывесці з цемры іншых. На гэтых палотнах Янка Купала паўстае перад намі сярод сваіх сяброў-пісьменнікаў, грамадскіх дзеячаў, выдатных людзей свайго часу. Гэты тытан паэтычнага і філасофскага слова зрабіў вялікі ўплыў на ўсё наша грамадства, а асабліва на творчую інтэлігенцыю.Часам уплыў быў больш апасродаваны - роздум пра жыццё – быццё народа з амілаванасць роднымі краявідамі - усё гэта паказалі ў сваіх мастацкіх палотнах Міхаіл Савіцкі, Яўген Зайцаў, Андрэй Волкаў. Яны ўдзячны лёсу, што ён парадніў іх з геніем нашай зямлі Янкам Купалам - і не толькі з ім.

Музычнае афармленне (гучыць беларуская народная песня”А на Купалу сонца рана ўстала”. На сцэну выходзіць дзяўчына ( Купалінка ў народным дзявочым ўбранні) у яе выкананні гучыць верш Уладзіміра Карызны ”Пакуль ёсць Купала”

 Купала,

          Купалле

                  і купал нябёс,

Куванне зязюлі

         ля струн

                лозаў ніцых…

Купала-

       Шлях млечны

          

                птушыных бяроз,

 Жывыя званы

          беларускіх

5

        крынічак.

Купала

       жыццё 

              і час быстрацечны,

Таму й не звядзецца

                ніколі

                    наш род.

На слайдзе дэманструецца”Лірычная акварэлька”. Шчырае захапленне Васіля Шаранговіча паэзіяй Купалы прывяло да таго, што яшчэ ў часы вучобы ў тэатральным інстытуце ён стварыў цыкл ілюстрацый паводле паэм Янкі Купалы”Курган”, ”Бандароўна”, “Магіла льва”. Рамантызм, абагуленасць і філасафічнасць Купалавай спадчыны актуальны і сёння, бо агульначалавечыя каштоўнасці вечныя , як і сам паэт.  

Музычнае афармленне (гучыць песня “І вецер , і сокал , і я” (Верш Янкі Купалы, музыка Алеся Туранкова). На сцэну выходзіць хлопец (Лірнік, апрануты у старую паношаную кашулю, у руцэ гуслі). Гучыць верш на памяць Янкі Купалы “Малітва”

Я буду маліцца і сэрцам , і думамі,

Распетаю буду маліцца душой,

Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі

Не вылі над роднай зямлёй.

         На слайдзе дэманструецца “Гравюрна-літаграфічная акварэлька”. Беларускі графік Міхаіл Басалыга звяртаўся да небсяжных тэм мінуўшчыны нашага краю і лёсу роднай зямлі. Таму зусім не выпадковай была цікавасць майстра да асобы Купалы і яго знакамітай паэмы “Курган”. Сярод шэрагу ілюстрацый значнае месца займае партрэт Купалы. Яго фігура падаецца на фоне неабсяжнай прасторы . Свабодная пастава, задумлівы позірк, спакойны

6

7

твар ствараюць вобраз паэта-песняра. Здаецца, ён углядаецца ў глыб стагоддзяў.

Музычнае афармленне (гучыць песня”Янка Купала” верш Уладзіміра Някляева, музыка Уладзіміра Будніка). На сцэну выходзіць хлопец (Дойлід, апрануты ў паношанае адзенне з павязкай на галаве) . Гучыць верш С.Шушкевіча “ У Ляўках ля помніка Янку Купалу”.

Цяпер паэтаў задумлённы твар

У бронзе ўвекавечыў Анікейчык.

Купала ў палоне творчых мар.

І песняра хвалюе лёс, заўсёды нейчы.

Нямала падарожнікаў далёкіх, невядомых

З ўсіх краін часамі тут бывае,

Травой не зарастае сцежка каля дому

Паэта постаць вечна тут жывая.

            На слайдзе дэманструецца “Скульптурная акварэлька”. Шмат задавалася пытанняў народнаму мастаку-скульптару Беларусі Анатолю Анікейчыку пра разуменне творчасці Янкі Купалы і ён адказаў: ”Любоў да Купалы - гэта адразу і назаўсёды. Я палюбіў паэта як Асобу…У Купалы мне падабаецца ўсё: знешнасць,вялікая шчодрасць, паэтычны талент і грамадзянкасць. Але зразумець, адчуць такую яркую, буйную асобу да канца, здаецца , немагчыма. ”У вобразный скульптуры кампазіцыі ў Ляўках скульптар  Анікейчык перадаў драматызм роздуму паэта, узрушанасць яго душы. ”І каля паэта хочацца сцішыцца , каб пачуць галасы Зямлі, Паэта , Творцы”- так гаварыў скульптар пра ляўкоўскі помнік.

За сцэнай гучыць вакальны цыкл на вершы Янкі Купалы “Лета”. .А ў  выкананні Паэта , Купалінкі , Лірніка і Дойліда чытаюцца радкі верша Кастуся Кірэенкі”Памяці песняра”

Толькі пачуеш: Купала,-

Толькі прамовіш: Купала,

І паўстае прад вачыма

Уся дарагая Айчына.

8

Літаратура

Часпісы “Роднае слова”2002 №%5,7,9,11.

Ю. Карачун. Янка Купала ў  творчасці мастакоў Беларусі.

                            

                                           

                                          

Беларуская мова і літаратура

Урок-падарожжа: Георгій Марчук .Навелы “Канон Богу” .“Канон Маці “. “Канон Базару” .“ Канон Ветру”. 11 клас. Аўтар - Леўкавец Марыя Максімаўна.

(Скачать)

<script></script>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.